19 кастрычніка 1831 году адбылася ня вельмі прыкметная, на першы погляд, але важная для нашай гісторыі падзея. У гэты дзень у краіне было фактычна ліквідаванае сваё, беларускае дваранства як сацыяльная сіла. Расейскі ўрад прыняў Закон пра аднадворцаў. Паводле яго ў катэгорыю аднадворцаў пераводзілася беларуская дробная шляхта, якая складала каля 10 адсоткаў насельніцтва краю. Закон быў помстай расейскай адміністрацыі за паўстаньне 1831 году. Дробных дваран пазбавілі зямельнае ўласнасьці й саслоўных адзнакаў. Такім чынам быў радыкальна зьменены сацыяльны партрэт Беларусі – краіна пазбаўлялася сваёй эліты. Яшчэ праз трыццаць гадоў, пасьля чарговага паўстаньня, аднадворцы будуць прыроўненыя да сялянаў.
19 кастрычніка 1988 году быў створаны аргкамітэт БНФ “Адраджэньне”. Паседжаньне, на якое сабраліся заснавальнікі таварыства памяці ахвяраў сталінізму “Мартыралёг Беларусі“, адбывалася ў Чырвоным касьцёле – тагачасным Доме кіно ў Менску. Ідэя стварыць аргкамітэт фронту на ўзор народных франтоў у краінах Балтыі выклікала ў залі працяглую авацыю. З таго часу Беларускі Народны Фронт стаў галоўнай сілаю дэмакратычных пераменаў у краіне.
19 кастрычніка 1899 году нарадзіўся Мігель Анхель Астурыяс, гватэмальскі пісьменьнік, нобэлеўскі ляўрэат. Як і многія іншыя нобэлеўскія ляўрэаты, Астурыяс мусіў уцячы ад дыктатуры ў сябе на Радзіме ў эміграцыю і жыў у Эўропе. Быў у яго і антыдыктатарскі раман, які называўся “Сэньёр Прэзыдэнт”.
Таксама 19 кастрычніка ў розныя гады нарадзіліся беларускі пісьменьнік Сяргей Палуян і беларускі футбаліст Аляксандар Хацкевіч.
19 кастрычніка 1813 году завяршылася Бітва народаў пад Лейпцыгам. Вынікам гэтае бітвы стала поўная параза Напалеона Банапарта. Супраць ягонага вялікага войска ў гэтай бітве выступіла супольная армія з аўстрыйскіх, прускіх, швэдзкіх і расейскіх карпусоў. Няўдачы перасьледавалі непераможнага Напалеона Банапарта яшчэ ў 1812 годзе, пасьля паходу на Расею. Пасьля разгрому на Бярэзіне ў Беларусі імпэратар вырашыў сабраць рэшткі свайго войска і пайсьці на заваёву Нямеччыны. Там яму не ўдалося ўзяць Бэрлін, і ён павярнуў на захад да Эльбы. Калі ён падышоў да Лейпцыга, тут яго ўжо чакала супольнае войска хаўрусьнікаў.