ЕРУСАЛІМ. Міністар замежных справаў Францыі Мішэль Барн’е заявіў у часе свайго візыту у Ізраіль, што французскія улады будуць змагацца з усімі праявамі антэсэмітэзму.
Француска-ізраільскія дачыненьні зрабіліся напружанымі праз францускую падтрымку Палестынскай аўтаноміі, рост колькасьці антысэміцкіх нападаў у Францыі, а таксама незадаволеную рэакцыю французаў на заклік ізраільскага прэм’ер-міністра Арыэля Шарона да францускіх габраяў эміграваць у Ізраіль.