На пытаньне, чаму служба “Экоом” атрымала акрэдытацыю Цэнтрвыбаркаму, ладзіць апытаньне выбарнікаў і адразу публікуе іх у СМІ падчас галасаваньня, спадарыня Ярмошына адказала, што мае права акрэдытаваць любую фірму й любы цэнтар.
(Ярмошына: ) “Нам былі прадстаўленыя рэкамэндацыі, якія сьведчаць пра надзейнасьць гэтай арганізацыі, добрасумленнасьць, і мы вырашылі ў парадку экспэрымэнту правесьці такое экспрэс-апытаньне”.
Я працытаваў 46-ы артыкул Выбарчага кодэксу, які вызначае, што “цягам апошніх дзесяць дзён да выбараў, рэфэрэндуму не дапускаецца апублікаваньне вынікаў апытаньняў грамадзкай думкі, зьвязаных з выбарамі, рэфэрэндумам, прагнозам іх вынікаў”.
(Ярмошына: ) “Выбарчы кодэкс — вы ж самі сказалі — гаворыць толькі пра дзесяць дзён, а зь сёньняшняга дня нічога не гаворыць”.
(Карэспандэнт: ) “А чаму — вы можаце патлумачыць?”
(Ярмошына: ) “Ну, экзыт-пол, строга кажучы, увогуле не адносіцца да апытаньняў грамадзкай думкі, да сацыялягічных апытаньняў. Прынамсі, калі я спрабавала гэта высьветліць у Акадэміі навук, яны не змаглі пацьвердзіць”.
Спадарыня Ярмошына заявіла, што ніякіх сур’ёзных парушэньняў падчас галасаваньня не было:
(Ярмошына: ) “Я магу сказаць, што назіральнікі ад так званых нашых партыяў апазыцыйных рэагуюць і дасылаюць акты па ўсялякай лухце, больш за тое — па тым, што не прадугледжана законам. Таму хаця б зыходзячы з гэтай аб’ектыўнай інфармацыі, я магу меркаваць, што якраз парушэньняў такога кшталту зусім мала, нязначная колькасьць”.