Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная супольнасьць абяцае дапамагчы Іраку


ТОКІЁ. Удзельнікі міжнароднай канфэрэнцыі краінаў-донараў, што скончылася напярэдадні ў японскай сталіцы паабяцалі накіраваць дадатковыя сродкі на аднаўленьне Іраку. У прыватнасьці Эўрапейская камісія ў наступным годзе накіруе на гэтую мэту 150 мільёнаў даляраў, а Іран – 10 мільёнаў. Ірацкія ўлады заяўляюць, што абяцаная раней дапамога прыходзіць у Ірак вельмі павольна. Сябра ірацкага пераходнага ўраду Мэдзі аль-Хэфэд заявіў: (Хэфэд) “Нам трэба хутчэй ажыцьцяўляць пляны дапамогі, пра якія ішла размова. Тое, як гэта рабілася раней, я мяркую, не адпавядае нашым спадзяваньням”.
XS
SM
MD
LG