Іван Шамякін нарадзіўся ў 1921 годзе на Гомельшчыне ў сялянскай сям’і. Першыя літаратурныя творы напісаў яшчэ навучэнцам гомельскага тэхнікуму будаўнічых матэрыялаў. Але цалкам аддаўся літаратурнай творчасьці толькі пасьля вайны. І няма, напэўна, у Беларусі ніводнага пісьменнага чалавека, які не чытаў бы ягоных “Сьнежных зімаў”, “Сэрца на далоні” ці “Атлянтаў і карыятыдаў”. Але тым, хто яго блізка ведаў, ён запомніцца найперш сваёй глыбокай душэўнай шчодрасьцю і дабрынёй. Гаворыць пісьменьнік і перакладчык Валянцін Тарас:
(Тарас: ) “Я яму вельмі ўдзячны за тое дабро, якое ён калісьці зрабіў для мяне ў вельмі складаных маіх жыцьцёвых абставінах. Не магу забыць і тое, што калі ён быў галоўным рэдактарам альманаху “Советская отчизна” (цяпер часопіс “Неман”), у які я некалі прынёс свае самыя першыя вершы, ён блаславіў мяне ў друк. Такое не забываецца і не павінна забывацца. І за дабро трэба плаціць дабром і памятаць пра дабро. У яго не было пыхі нават тады, калі ён быў увенчаны ўсімі ляўрамі магчымымі. Ён быў просты, даступны”.
А вось што сказаў пра Івана Шамякіна паэт і грамадзкі дзеяч Сяргей Законьнікаў:
(Законьнікаў: ) “У маёй хатняй бібліятэцы ёсьць цэлая палічка кніг Івана Пятровіча Шамякіна, многія зь якіх падпісаныя ягонай рукою. Творы таленавітага і надзвычай працавітага, па справядлівасьці народнага пісьменьніка заўсёды былі папулярныя ня толькі ў Беларусі, але і ў Расеі, іншых рэспубліках былога СССР, перакладаліся на многія мовы сьвету. Ён пакінуў яркую, самабытную старонку ў беларускай літаратуры і культуры, якую, думаецца, не прамінуць і нашыя нашчадкі. Яшчэ Іван Пятровіч запомніўся мне клапатлівым апекуном літаратурнай моладзі, калі працаваў доўгі час адным з кіраўнікоў нашай пісьменьніцкай арганізацыі”.
Разьвітаньне з Іванам Шамякінам і пахаваньне адбудзецца ў Менску ў пятніцу, 15 кастрычніка.