Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 14 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 14 кастрычніка

“Савецкая Беларусь”, 1924 год:

“Мінулы месяц адзначыўся павелічэньнем малярыі ва ўсіх акругах Беларусі. Зарэгістрован 841 выпадак. Асяродкам малярыі зьяўляецца пераважна Мазырская акруга, дзе налічваецца 378 выпадкаў. Эпідэмія там шчыльна зьвязана з географічнымі ўплывамі. Адначасна наглядаецца ўзрост малярыі ў Бабруйшчыне, дзе зарэгістраваны 144 выпадкі. У Мазыршчыне 3 малярыйныя атрады зрабілі досьлед 100.000 чалавек у 11 валасьцёх. Атрадамі праводзілася хінізацыя жыхарства”.

“Звязда”, 1934 год:

“Гукавы кіно-тэатр “Пролетарый”. Ад 13-га кастрычніка грандыёзны па пастаноўцы мастацкі гукавы фільм “Паўстанне рыбакоў”. Пастаноўка яўрэйскага рэжысёра Эрвіна Піснатара. Па раману Анны Зегерс. Рэжысёр М.Доллер… У праграме гукавая хроніка “Рэйкі бармочуць”. У файэ канцэрты муз-джаза, пад кіраўніцтвам Штэйнмана. Пачатак сеансаў: 5.30, 7.15, 9, 11 гадзін”.

“Звязда”, 1994 год:

“Сёння, 14 кастрычніка, бліз будынку геаграфічнага факультэта БДУ адбудзецца студэнцкі сход, які потым ператворыцца ў маніфестацыю пад дэвізам “Дзякуй прэзідэнту за хлеб і малако!” Прычыны гэтай акцыі наспявалі даўно, бо нармальна існаваць у сучасных умовах на стыпендыю ў памеры 3 долараў (у лепшым выпадку) немагчыма. У жніўні студэнты ўпершыню атрымалі ад новага ўрада дадатак да месячнай стыпендыі — кампенсанцыйныя выплаты на набыццё хлебабулачных і малочных вырабаў. Гэта яшчэ плюс 8.000 рублёў. Аднак істотнай палёгкі, зразумела, такая сума не прынесла”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG