ГАЗА. Цягам апошніх 24 гадзінаў адбыліся два ракетныя напады зь ізраільскага боку на сэктар Газа. Ахвярамі нападаў сталі чальцы ўзброенай групоўкі Хамас. Апэрацыя ізраільскіх войскаў у сэктары Газа доўжыцца болей за два тыдні. Паводле заяваў афіцыйных асобаў Ізраілю, мэта апэрацыі – запабегчы ракетных абстрэлаў з палестынскага боку.