Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калякін: Было надрукавана не 800 000, а 3 мільёны 200 тысяч экзэмпляраў "Советской Белоруссии"


Лідэр беларускіх камуністаў заявіў сёньня падчас прэсавай канфэрэнцыі ў офісе Аб''яднанй Грамадзянскай Партыі, што спэцыяльны прапагандісцкі нумар "Советской Белоруссии" быў надрукаваны накладам не 800 тысяч (як прастаўлена), а насамрэч 3.2 мільёны асобнікаў. Ён таксама заявіў, што паштальёны будуць абавязаны даставіць гэты спэцвыпуск у кожны дом. Сяргей Калякін назваў гэта крадзяжом бюджэтных сродкаў на рэкляму аднаго чалавека.

Гл. таксама Выйшаў прапагандысцкі спэцвыпуск “Советской Белорусии” з галоўным героем выпуску – А. Лукашэнкам
XS
SM
MD
LG