МАСКВА. Кожнае трэцяе дзіцё ў былых сацыялістычных краінах пазбаўленае мэдыцынскага абслугоўваньня і шансаў на адукацыю, нягледзячы на эканамічны рост у рэгіёне, - гаворыцца ў справаздачы Дзіцячага Фонду ААН, ці скарочана UNICEF.
Прадстаўнік гэтай арганізацыі ў Расеі і Беларусі, Карэл дэ Рой, заявіў:
(дэ Рой) “Гэта выклік для палітыкаў і кіраўнікоў дзяржаваў. Трэба накіраваць даходы ад эканамічнага росту на барацьбу з галечай, даць аднолькавыя магчымасьці ўсім дзецям, зьнізіць няроўнасьць у іхных краінах”
У апублікаванай сёньня справаздачы асабліва адзначаецца рост колькасьці дзяцей, якія залежаць ад алькаголю і наркотыкаў.