ПАРЫЖ. Палітычныя крыніцы ў Парыжы паведамляюць, што дзьве францускія закладніцы, якія былі выкрадзеныя ў Іраку сёлета ў жніўні, дагэтуль жывыя.
Паводле інфармацыйных агенцтваў, аднавіўся гэтак званы “ненаўпроставы” кантакт паміж закладніцамі і францускімі ўладамі.
Выкрадальнікі запатрабавалі ад Францыі скасаваць закон, паводле якога забараняецца насіць у навучальных установах мусульманскія хусткі.