Генадзю Скрабоўскаму, які сёньня ў Горадні пратэставаў супраць рэфэрэндуму, далі 7 сутак арышту. Сёньня ўдзень ён стаў на пешаходнай вуліцы Савецкай з плякатам: “Скажыце на рэфэрэндуме Лукашэнку рашучае “НЕ”. На вуліцы яго не затрымалі, але потым з дому забралі міліцыянты. Спачатку яго завезьлі ў пастарунак, а затым у Ленінскі раённы суд, дзе судзьдзя Натальля Козел пакарала яго арыштам. [Падрабязнасьці]