Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вернікі адмаўляюцца ад беларускага грамадзянства, бо ня хочуць мець пашпартоў з нумарамі


Былыя ўцекачы ва Ўкраіну з Гомеля Уладзімер Буханаў і Сьвятаслаў Шапавалаў падалі ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Гомеля і раённую міліцыю заявы аб выхадзе зь беларускага грамадзянства. Як вернікі, яны ня згодныя атрымліваць пашпарты з кодавымі нумарамі, а іншых дакумэнтаў ім ня выдаюць. Гэта робіць немагчымым уладкаваньне на працу. У жніўні на знак пратэсту Буханаў і Шапавалаў ладзілі галадоўку, але вымушаны былі перапыніць яе з прычыны пагрозы здароўю і адсутнасьці рэакцыі ўладаў.
XS
SM
MD
LG