Амбасадар Францыі Стэфан Шмялеўскі разам з жонкай ў мінулую суботу 9 кастрычніка наведаў сям’ю Валерыя Леванеўскага ў кватэры ў гарадзенскім мікрараёне Дзевятоўка.
Дыплямат каля гадзіны гутарыў з жонкай і дзецьмі палітзьняволенага Валерыя Леванеўскага, якога разам зь яго паплечнікам Аляксандрам Васільевым 7 верасьня пакаралі двума гадамі зьняволеньня за публічную абразу прэзыдэнта Лукашэнкі.
Абодва зьняволеныя дагэтуль сядзяць у сьледчым ізалятары гарадзенскай турмы. 19 кастрычніка ў абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйных скаргаў Леванеўскага і Васільева на прысуд, абвешчаны ім у Ленінскім раённым судзе Горадні.