Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз вырашыў узмацніць санкцыі супраць Мьянмы (былая Бірма)


ЛЮКСЭМБУРГ. Тут міністры замежных справаў краінаў Эўрапейскага зьвязу вырашылі ўзмацніць санкцыі супраць вайсковых кіраўнікоў Мьянмы – гэта былая Бірма – за парушэньні правоў чалавека. У рашэньні адзначаецца, што лідэра дэмакратычнай апазыцыі Аўн Чжы вайскоўцы ўжо шмат месяцаў трымаюць пад хатнім арыштам. Адначасова ў Люксэмбургу абмяркоўваецца скасаваньне сакнкцыяў супраць Лібіі, якая адмовілася ад распрацовак зброі масавага зьнішчэньня. “ Я лічу, што супрацоўніцтва з Трыпалі палепшылася, шмат што засталося ў мінулым і цяпер прысьпеў час узмацняць даыненьні зь Лібіяй”, - заявіў сябра Эўрапейскай камісіі ў міжнародных дачыненьнях Крыс Патэн.
XS
SM
MD
LG