Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вестка пра забойства брытанскага закладніка не пацьверджаная афіцыйна


ЛЁНДАН. Брытанскія улады расьсьледуюць непацьверджаныя зьвесткі пра забойства у Іраку брытанскага закладніка Кэнэта Біглі. Тэлеканал Sky News сёньня паведаміў пра яго сьмерць са спасылкай на неназваную урадавую крыніцу. Арабскі тэлеканал Абу-Дабі таксама паведаміў пра забойства брытанскага закладніка Кэнэта Біглі са спасылкай на “інфармаваныя крыніцы” у Багдадзе. Брытанскае міністэрства замежных справаў, брытанская амбасада у Іраку і міністэрства унутраных справаў у Іраку заявілі, што ня могуць пацьвердзіць гэтыя зьвесткі. Кэнэт Біглі, брытанскі цывільны інжэнэр, быў захоплены у закладнікі у Іраку 16 верасьня разам з двума калегамі амэрыканцамі, забойства якіх было пацьверджанае.
XS
SM
MD
LG