ВАШЫНГТОН. У камісію па справах узбраеньняў Сэнату ЗША пададзеная справаздача, у якой гаворыцца, што у Садама Хусэйна ня было зброі масавага зьнішчэньня на момант пачатку ваеннай апэрацыі у Іраку. Кіраўнік групы амэрыканскіх экспэртаў Чарльз Далфэр адзначыў, што Садам Хусэйн спадзяваўся на распрацоўку зброі масавага зьнішчэньня. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш ізноў заявіў, што вайна у Іраку была апраўданай, паколькі занадта вялікая існавала рызыка таго, што Садам Хусэйн меў зброю масавага зьнішчэньня і мог перадаць яе тэрарыстам.