Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскую прэмію за літаратуру атрымала аўстрыйка Эльфрыдэ Елінэк


Сяргей Навумчык, Прага Сёньня Нобэлеўскі камітэт абвясьціў імя чарговага ляўрэата прэміі ў галіне літаратуры. Ім сталася Эльфрыдэ Елінэк – аўстрыйская пісьменьніца, якая жыве ў Вене і ў Мюнхене.

Як вынікае з рашэньня Нобэлеўскага камітэту, прэмія Эльфрыдэ Елінек прысуджаная “за музычныя патокі галасоў і контр-галасоў у яе раманах і п’есах, якія з выключнай моўнай стараннасьцю дэманструюць абсурднасьць грамадзскіх клішэ і іх прыгнятальную сілу”.

Мой зварот да некаторых вядомых беларускіх пісьменьнікаў з просьбай пракамэнтаваць рашэньне Нобэлеўскага камітэту скончыўся фіяска – імя ляўрэаткі яны пачулі ўпершыню.

Сёньня інфармацыйныя агенцтвы падаюць біяграфію пісьменьніцы. Нарадзілася яна ў 1946 годзе ў аўстрыйскім гарадку Мюрцушлаг, яе бацька, яўрэй, паходзіць з Чэхіі, а маці – зь Вены.

Елінэк атрымала музычную адукацыю ў Венскай кансэрваторыі. Ейны літаратурны дэбют адбыўся ў 1967 годзе, калі яна выдала кнігу паэзіі. Елінэк піша прозу, вершы і п’есы.

Паводле рамана Елінэк “Піяністка” рэжысэр Міхаэль Ханэке зьняў фільм, які атрымаў Гран-пры на Канскім фэстывалі 2001 году. Сярод іншых твораў пісьменьніцы – раманы “Пажадлівасьць” і “Каханкі”.

У адным з інтэрвію Елінэк назвала сярод блізкіх ёй аўтараў Франца Кафку – які, дарэчы, не атрымаў Нобэлеўскай прэміі, як не атрымалі яе і Леў Талстой, Марсэль Пруст, Васіль Быкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG