БАГДАД. У цэнтры Багдаду сёньня адбыўся моцны выбух. Дым уздымаўся над “Зялёнай зонай”, дзе месьцяцца урадавыя будынкі і прадстаўніцтвы ЗША. Пра пацярпелых пакуль не паведамляецца.
На поўначы Іраку учора у выніку апэрацыі амэрыканскіх і ірацкіх войскаў затрыманыя як найменей 20 ваяўнікоў. Блізу гораду Байджы у выніку нападу забіты адзін амэрыканскі вайсковец і паранены мясцовы перакладчык.
Баі ірацкііх і амэрыканскіх войскў з паўстанцамі адбываліся у Садр-Сіці, бедным перадмесьці Багдаду.
Пераходны урад Іраку паведаміў, што працягваюцца перамовы з прыхільнікамі радыкальнага шыіцкага лідара Муктады ас-Садра.
Паводле апошніх зьвестак, у Іраку загінулі чацьвёра амэрыкнскіх вайскоўцаў і чацьвёра параненыя. З амэрыканскіх і ірацкіх турмаў былі вызваленыя 240 вязьняў.