Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 6 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 6 кастрычніка

“Звязда”, 1934 год. Расклад перадач Менскай радыёстанцыі імя СНК БССР:

“19.00. Вячэрні выпуск апошніх паведамленняў; 19.15. Канцэрт; 19.45. Завочная партвучоба; 20.45. Літаратурна-калгасная перадача; 21.30. Перадача групы дакладаў і выступленняў: “Дамо рабочым цэнтрам рыбу”; 22.00. Вячэрні канцэрт; 23.00. Літаратурная перадача на латышскай мове; 23.30. Начны выпуск апошніх паведамленняў; 00.05. Перадача палітінфармацыі на польскай мове; 00.20. Перадача палітінфармацыі на яўрэйскай мове”.

“ЛіМ”, 1954 год. Рыгор Шырму выступае на 3-м зьезьдзе пісьменьнікаў Савецкай Беларусі:

“У Галоўным упраўленні мастацтва Міністэрства культуры БССР мяне абвінавацілі ў тым, што я дапускаю ў рэпертуар кулацкія песні, таму што матка называе сына “ясным сокалам”. І прыйшлося за вырашэннем такога пытання звяртацца да кампазітараў Украіны і ў сакратарыят Саюза совецкіх кампазітараў. І мне, і Міністэрству культуры БССР прыслалі адказ, што песня, безумоўна, мае мастацкую якасць і павінна застацца ў рэпертуары”.

“Советская Белоруссия”, 1974 год. Доктар гістарычных навук С.Пачанін рэцэнзуе кнігу У.Бегуна “Паўзучая контрарэвалюцыя”:

“Малавядомыя для шырокага чытача факты аб падрыўной дзейнасьці сіянісцкай агентуры ў Чэхаславаччыне і Польшчы… дазволілі аўтару разьвянчаць многія дывэрсійныя мэтады антыкамуністаў гэтага гатунку. Зь цікавасьцю чытаюцца разьдзелы, дзе апавядаецца пра ўварваньне сіяністаў у ідэалягічныя ўстановы, прэсу, выдавецтвы, пісьменьніцкія арганізацыі. Слушнай зьяўляецца выснова, што буржуазныя газэты й іншыя сродкі масавай інфармацыі, якія знаходзяцца ў руках сіяністаў ці пад іх уплывам, вершаць злачынствы супраць чалавецтва, пастаянна ўводзяць у зман мільёны людзей у капіталістычных краінах”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG