НЬЮ-ЁРК. У часе надзвычайнага паседжаньня Рады Бясьпекі ААН Злучаныя Штаты выкарысталі права вета, каб заблякаваць рэзалюцыю, якую запрапанавалі арабскія краіны – у ёй патрабуецца неадкладна спыніць ізраільскую вайсковую апэрацыю на поўначы паласы Газа.
11 сябраў Рыды прагаласавалі за рэзалюцыю, ЗША - супраць, а Вялікая Брытанія, Румынія і Нямеччына – устрымаліся.
Апэрацыя, у выніку якой загінулі ўжо прынамсі 72 палестынцы, ладзіцца ў адказ на абстрэл ізраільскіх тэрыторыяў палестынскімі ракетамі.
Між тым прадстаўнік палестынскага ўраду Саед Эрэкат заклікаў ізраільскі бок аднавіць мірныя перамовы.
(Эракат) “Мы заклікаем ізраільскі ўрад спыніць гвалт ды неадкладна сесьці за стол перамоваў. Дамагчыся міру і стабільнасьці ў рэгіёне можна толькі шляхам перамоваў, а не з дапамогай танкаў, разбурэньняў і забойстваў людзей. Толькі мірны дыялёг можа спыніць ізраільскую акупацыю палестынскіх тэрыторыяў, якая цягнецца ад 1967 году”