Рускія альбо Руські? Дыскусія пра назву паселішча ідзе ня першае дзесяцігодзьдзе. На мапах можна прачытаць першы варыянт, а жыхары ўпарта карыстаюцца другім. Няма згоды і што да паходжаньня назвы. Разглядаюцца дзьве вэрсіі: 1. Назоў “Рускія” — спадчына таго часу, калі Беларусь была часткай Расейскай імпэрыі. 2. Так паселішча ахрысьцілі людзі з усходу, якія праводзілі тут калектывізацыю. На карысьць першай гіпотэзы гаворыць тое, што ля вёскі захавалася брукаваная частка кацярынінскага бальшаку, а другая падмацаваная тым, што да ўтварэньня калгасаў на мапе вёскі Рускія не было.
На ўсе мае спробы пакапацца ў гісторыі Рускіх пэнсіянэр Уладзімер Аляксеенка рэагуе загадкавай усьмешкай:
(Уладзімер Аляксеенка: ) “Рэвалюцыі я ня памятаю, але памятаю, што калектывізацыя тут была. Зганялі тады з хутароў у гэтую вёску. Тут у гэтых Руськах было ўсяго пяць хатаў. А дарога во етая — гэта кацярынаўскі бальшак”.
(Карэспандэнт: ) “Ну, а сёньня якое ў Рускіх жыцьцё?”
(Уладзімер Аляксеенка: ) “У нас ужо няма ні сельсавету, нічога іншага”.
(Карэспандэнт: ) “Як так? Атрымліваецца, што без улады?”
(Уладзімер Аляксеенка: ) “Так. Пачалі аб’ядноўваць калгасы. І наш калгас стаў “Дабееўскім”. А мы там нічога ня ведаем. Нікуды не датэлефанавацца! Мы нават нумароў ня ведаем! Кантору зрабілі ў тым калгасе, зь якім аб’ядналі. А адседава гэта мо кіломэтраў каля дваццаці, а можа, і болей”.
(Карэспандэнт: ) “Той жа старшыня новага сельсавету да вас прыяжджаў? Можа, пытаўся, якія праблемы й чым дапамагчы?”
(Уладзімер Аляксеенка: ) “Барані Бог! Новы да нас не прыяжджаў!”
(Карэспандэнт: ) “Чулі што-небудзь рускія людзі пра тое, што гэтай восеньню будуць выбары?”
(Уладзімер Аляксеенка: ) “Чулі па тэлевізары, як Лукашэнка выступаў. А да Лукашэнкі як хто ставіцца… Але бальшыня ім не задаволеная. Гаворыць ён прыгожа, а жыць цяжкавата”.
(Карэспандэнт: ) “А інфармацыю пра жыцьцё краіны адкуль даведваецеся?”
(Уладзімер Аляксеенка: ) “Тэлевізар і газэты”.
(Карэспандэнт: ) “А газэты якія?”
(Уладзімер Аляксеенка: ) “Беларуская ніва”.
Калі ў расповедах Уладзімера Аляксеенкі мільгаюць цікавосткі зь мінулага вёскі, дык выказваньні пэнсіянэркі Зінаіды Вараб’ёвай — гэта летапіс сучаснасьці.
(Вараб’ёва: ) “У сына пяцёра дзяцей. Ён браў крэдыт на кватэру. Тады быў загад прэзыдэнта, што ў каго пяцёра дзяцей — здымуць працэнты на крэдыт”.
(Карэспандэнт: ) “Зьнялі?”
(Вараб’ёва: ) “Ха! Зусім нічога не зьнялі! Не ў сакавіку нарадзіўся! Трэба было, каб апошні дзіцёнак нарадзіўся ў сакавіку, а ён два месяцы раней нарадзіўся. Не падлічылі! Вось такое жыцьцё. Хацелі мы тэлефон правесьці. І ніхто нам не дапамог. Не далі нам, сказалі, што няма нумару. Ніхто на нас не глядзіць. Як рабілі, тады былі патрэбныя, а цяпер не!”
(Карэспандэнт: ) “Але ў вас ёсьць сельсавецкі абраньнік. Выбіралі дэпутата ў райсавет. Можа б, зьвярнуліся да свайго народнага абраньніка, каб нечым дапамог?”
(Вараб’ёва: ) “Ён бы дужа дапамог! А хто ў нас дэпутат? Я нават і ня ведаю”.
(Карэспандэнт: ) “А пра выбары што-небудзь чулі?”
(Вараб’ёва: ) “А якія выбары будуць? Няма калі цяпер тэлевізар глядзець”.
(Карэспандэнт: ) “Палітычныя сымпатыі людзей: каго любяць, каго падтрымліваюць?”
(Вараб’ёва: ) “Мы на прэзыдэнта ня крыўдзімся. А што той прэзыдэнт? Калашмацяць яго”.
(Карэспандэнт: ) “Хто яго калашмаціць?”
(Вараб’ёва: ) “Усе яго ня любяць: і Расея тая самая, і амэрыканцы яго ня любяць”.
(Карэспандэнт: ) “Мабыць, ёсьць за што не любіць”.
(Вараб’ёва: ) “Можа і так. Каб я прэзыдэнта пабачыла, я бы яму толькі адно сказала: “Мы век у калгасе згарбілі, і нам тэлефона нельга правесьці?! Мы не зарабілі?” Толькі б гэта я яму і сказала”.
Зінаіда Вараб’ёва мае канкрэтныя прэтэнзіі да ўлады. А вось скаргамі на адрас раённай вэртыкалі й сельсавецкіх памагатых можа падзяліцца Паліна Кібісава. Баба Паліна даўно жыве зусім адна — ні крэўных, ні прысядзібнай гаспадаркі. Вакол хаты няма плоту, і напрошваюцца паралелі: Рускія і вёскі ў Расеі. А зь іншага боку, усё навокал так чысьцютка прыбрана, трава і пустазельле выкашаныя так старанна, што гэта нагадвае мястэчкі ў Заходняй Эўропе.
(Кібісава: ) “Плот вось разваліўся. Пішуць у газэтах, што ўсё ёсьць і дапамогуць. Я бы за раз з пэнсіі не заплаціла. Можа, за два альбо за тры… Званіла ў КБО зь вясны два разы. Кажуць: “Штакету няма”. Вы ж самі бачыце, якая ў нас улада! Адрабіла ў калгасе 33 гады. Рабіла добра. Нават мэдаль за працоўныя посьпехі ёсьць. А цяпер ніхто мяне ня бачыць. Я нават нікуды не хаджу, бо я ведаю. што мне ніхто не дапаможа. Канфэрэнцыя ў Менску нейкая была. Лукашэнка, па-мойму, зьбіраецца на трэці тэрмін. Няхай бы яго і выбралі!”
(Карэспандэнт: ) “А вы так палітыкай цікавіцеся?”
(Кібісава: ) “Абавязкова! Газэты выпісваю і чытаю. Гляджу ўсё па тэлевізары. Палітыку я очань гляджу”!
(Карэспандэнт: ) “А якія газэты чытаеце?”
(Кібісава: ) “Беларускую ніву”, віцебскую газэту, раёнку. Мне газэтаў пачытаць — гэта лепей, чым паесьці”.
(Карэспандэнт: ) “Дарэчы, што ў людзей на сталах бывае?”
(Кібісава: ) “Старыя людзі, бывала, поліўку рабілі. Заквашвалі ржаную муку, тады залівалі кіпнем. Туды трэба прыправу альбо мяса дадаць, ці сала падсмажыць, вяршкоў — і будзе дужа смачна!”
(Карэспандэнт: ) “А прыправа — гэта што?”
(Кібісава: ) “Цыбуля. Лаўровы ліст, перац. А вось цяпер капуста нарасла. Можна рабіць капусьнікі: качан з моркваю патушыць, тады назаўтра патаўчы яго, манкі туды і яйка. Усё гэта падсмажыць у алеі, заліць таматным соўсам. Будзе смачна!”
(Карэспандэнт: ) “Ух ты! Ніколі такога не каштаваў! А што ў жыцьці Рускіх ёсьць добрага?”
(Кібісава: ) “Возера тут у нас. На рыбу прыяжджаюць. Дужа рыбу добра ловяць у нашым возеры. Тут ад міліцыі падалей. Таму і рыба добра ловіцца”.
Тэму прыбышоў сярод Рускіх мы працягваем у размове зь Еўдакіяй Духовіч. Так ужо павялося, што бальшыня дачнікаў жыве на вуліцы, якая вядзе да возера. За карэннымі жа жыхарамі тут захаваліся лічаныя хаткі. Сама спадарыня Духовіч асабліва сумуе ўлетку. Да новых і старых суседзяў прыяжджаюць дзеці. Глядзіць яна на малых і журыцца, што сваіх унукаў няма.
(Карэспандэнт: ) “А шмат рускіх яшчэ жыве?”
(Духовіч: ) “Не. Сваіх ужо мала засталося. Усе ўжо старыя, і няма каму тут жыць. Дачнікаў шмат”.
(Карэспандэнт: ) “Як вясковыя людзі з дачнікамі ўжываюцца? Нармалёва?”
(Духовіч: ) “Нашая вёска была асобая: ні п’яніцаў не было, нікога такога. А як дачнікі зьявіліся, канечне, ёсьць зьмены. Розныя яны ёсьць. Нешта ня тое прама. Сваё насельніцтва было лепей”.
(Карэспандэнт: ) “А нешта добрае ў жыцьці Рускіх ёсьць?”
(Духовіч: ) “З калодзежамі слабавата было. А цяпер, дзякуй, зрабілі нам калёнкі. І дарогу добрую зрабілі. Але трэба назад тую дарогу вярнуць. Тады б і злодзеі не прыйшлі б”.
(Карэспандэнт: ) “А што, у вас ёсьць злодзеі?”
(Духовіч: ) “Былі такія здарэньні. У нас матацыкл скралі. Каля возера ў чалавека авечку забралі. Яны на чоўне за ёй прыяжджалі”.
(Карэспандэнт: ) “Міліцыю выклікалі? Што тыя кажуць?”
(Духовіч: ) “Яны пашукаюць-пашукаюць — ня знойдуць. Так усё і застаецца”.
(Карэспандэнт: ) “А якія ў Рускіх ёсьць праблемы?”
(Духовіч: ) “Была кабылка. Чалавек яе даглядаў і малако на ёй зьбіраў. Ну, і нам агароды абслугоўваў. Забралі яе! А цяпер нам бульбачку трэба капаць — і няма таго коніка. Каб назад нам яго вярнулі, ці якога іншага далі!”

(Духовіч: ) “Чулі мы, што будзе рэфэрэндум”.
(Карэспандэнт: ) “І рэфэрэндум будзе?!”
(Духовіч: ) “Так”.
(Карэспандэнт: ) “А калі пра такое казалі?”
(Духовіч: ) “Неяк па тэлевізары пра гэта казалі. А можа, я што ня так зразумела”.
Гэтыя Рускія з Шумілінскага раёну — далёка не гультаі. На вуліцы амаль нікога не сустрэнеш. А як зірнеш праз плот — людзі капаюць бульбу, катаюць мёд і грабуць сена. Працуюць без увагі на ўзрост і здароўе.
Кабеціна год пяцідзесяці ператрусіла добры гектар пакосу і нават не спынілася. Найлепшы адпачынак — зьмена дзейнасьці. Махала граблямі, а цяпер хай практыкуецца ў адказе на мае пытаньні.
(Карэспандэнт: ) “Гляджу, што сена варочаеце. У вас гаспадарка? Яшчэ кароўку трымаеце?”
(Спадарыня: ) “Трымаю. А што мне рабіць? Двое сыноў, і ніхто не працуе. Вось трэба і трымаць”.
(Карэспандэнт: ) “Калі ў вас двое сыноў, яны нідзе не працуюць — чаму яны сена не варочаюць?”
(Спадарыня: ) “Некуды зьехалі. Адзін нават пашпарта яшчэ не атрымаў”.
(Карэспандэнт: ) “Але каб сена варочаць, пашпарта ня трэба…”
(Спадарыня: ) “Вось трэба атрымаюць — ён і паехаў за пашпартам. Раней ён у Віцебску працаваў, але яго назад у вёску прыперла. А цяпер і тут працы няма, і там няма”.
(Карэспандэнт: ) “Рускія людзі ведаюць, што сёлета будуць выбары?”
(Спадарыня: ) “Ведаем, што будуць выбары. Тэлевізар жа глядзім”.
(Карэспандэнт: ) “Пойдуць на выбары?”
(Спадарыня: ) “Пойдуць. Лукашэнка ж нам троху пэнсіі дае. Трэба выбіраць”.
(Карэспандэнт: ) “Каго?”
(Спадарыня: ) “Лукашэнку”.
(Карэспандэнт: ) “Гэтым жа разам не Лукашэнку выбіраюць, а Палату прадстаўнікоў”.
(Спадарыня: ) “І на гэта пойдуць. Але калі гэта будзе?”
(Карэспандэнт: ) “У кастрычніку”.
(Спадарыня: ) “Яшчэ ня скора. Вось толькі чула, што выбіраюць. У газэце пра гэта пісалі”.
Каб ведаць што іншае апроч уладнага гледзішча на тыя ж парлямэнцкія выбары, крыніцаў інфармацыі трэба мець больш за адну. Але ні па гравейцы, ні па ацалелых латках кацярынінскага бальшаку не даедуць да рускіх чальцы ініцыятыўных групаў кандыдатаў да дэпутата. Для легкавушкі такая дарога — паласа перашкодаў. А стары дабіты ЛАЗік тут рэдкі госьць. Голас з народу — Людміла Аляксеенка:
(Людміла Аляксеенка: ) “Да нас сюды нічога ня ходзіць. А аўтобус — толькі да скрыжаваньня. Па выходных так бывае: у суботу гарадзкіх прывязе, а ў нядзелю вечарам прыедзе забярэ. І ўвесь наш транспарт”.
У Рускіх прыхільнае стаўленьне да ўладаў грунтуецца на вясковым кансэрватызьме, на страху згубіць пэнсію і тым, што да паселішча не даходзіць ніякай іншай інфармацыі, акрамя афіцыйнай.