Пасьля праверкі міліцыя вярнула перадвыбарчыя ўлёткі кандыдатаў у дэпутаты ад АГП Аляксандра Дабравольскага і Валянціны Палевіковай.
Улёткі былі гвалтоўна канфіскаваныя міліцыянтамі зь Ленінскага РУУС Менску ў ноч зь пятніцы на суботу ў кватэры, якая выкарыстоўваецца як перадвыбарчы штаб абодвух кандыдатаў. Пасьля таго як Аляксандар Дабравольскі й Валянціна Палевікова абскардзілі дзеяньні раённай міліцыі ў акруговай выбарчай камісіі, пракуратуры і МУС, міліцыянты былі вымушаныя прызнаць законны характар улётак і вярнуць іх кандыдатам. Застаецца канфіскаваным ў Ленінскім РУУС частка накладу зарэгістраванай гэзэты “Неделя”, які згодна з дамовай з рэдакцыяй распаўсюджвалі актывісты АГП.