БАГДАД. У горадзе Самарра на Поўначы Іраку пасьля жорсткіх баёў амэрыканскага і ірацкага войска супраць паўстанцаў, цяпер адносна спакойна. Войскі кааліцыі ўзялі пад кантроль асноўныя ўрадавыя будынкі ў горадзе.
Паводле дадзеных камандаваньня, забітыя больш за сто паўстанцаў, а каля 40 ўзятыя ў палон.
Мінулае начы амэрыканская авіяцыя нанесла ўдары па пазыцыях паўстанцаў у горадзе Эль-Фалуджа, а ў прыгарадзе Іраку Садр-Сіці ў часе сутычак з жаўнерамі ЗША забітыя 12 іракцаў.
Між тым прэзыдэнт Інданэзіі заклікала неадкладна вызваліць дзьвюх інданэзійскіх жанчынаў, захопленых ў Іраку.
Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская армія Іраку», якая ўзяла на сябе адказнасьць за захоп закладніцаў, запатрабавала вызваліць з вязьніцы лідэра іншай экстрэмісцкаяй групоўкі «Джэмаа Ісламія».