Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 30 ахвяраў выбухаў у Індыі


НЬЮ ДЭЛІ. На поўначы Індыі ў выніку трох моцных выбухаў загінулі прынамсі 30 чалавек, а каля ста былі параненыя. Паліцыя паведамляе, што ў горадзе Дзімапур (штат Нагаленд) амаль адначасова - на кірмашы і чыгуначным вакзале - выбухнулі прынамсі дзьве бомбы. Яшчэ адзін выбух адбыўся ў суседнім штаце Ассам. Загінуў адзін чалавек. Пакуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьць за гэтыя замахі, але мясцовыя ўлады не выключаюць, што выбухі былі арганізаваныя сэпаратысцкімі групоўкамі, што дзейнічаюць у гэтым рэгіёне.
XS
SM
MD
LG