ГАЗА. Палестынскія ўлады абвесьцілі сёньня надзвычайнае становішча на тэрыторыі аўтаноміі ў адказ на буйную апэрацыю войска ў паласе Газа.
Цягам апошніх дзён, у палесе Газа былі забітыя прынамсі 47 палестынцаў і пяцёра ізраільцянаў. Ізраіль заяўляе, што апэрацыя ладзіцца ў адказ на абстрэл ракетамі ізраільскага гораду Сдэрот.
Прэм''ер-міністар Палестынскай аўтаноміі Ахмэд Карэй заявіў:
(карэй) «Гэта злачынства і робячы яго Ізраіль падрывае міжнародныя намаганьні ў справе мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі ў рэгіёне. Гэта сапраўды жахлівае злачынства. Яны бязьлітасна забіваюць на вачох ва ўсяго сьвету і разбураюць нашыя дамы. Нажаль, сусьветная супольнасьць маўчыць».
Заявіў палестынскі прэм''ер ды заклікаў міжнародную супольнасьць націснуць на ізраільскі ўрад.
У сваю чаргу Дор Голд – дарадца прэм''ер-міністра Ізраілю Арыеля Шарона сказаў:
(Голд) “Палестынскія ўлады не выконваюць сваіх абавязкаў што да падтрымкі парадку і забесьпячэньня міру. Таму Ізраіль будзе рабіць усе неабходныя захады, каб не дапусьціць да ракетных абстрэлаў сваёй тэрыторыі”