Мы запыталіся ў спадара Антончыка: што менавіта яго абурыла?
(Антончык: ) “Было заяўлена, што ў Беларусі ўтвараюцца баявыя групы, дапамагаюць у гэтым прадстаўнікі “Аль-Кайды”; ад Антончыка ідуць ніткі да Чачэніі — суцэльнае трызьненьне. Нават тэарэтычна нельга сабе такога ўявіць, ня кажучы пра тое, каб такое было насамрэч”.
Сам спадар Антончык патлумачыў такую ўвагу да сябе тым, што на завяршальным этапе знаходзіцца ідэя стварэньня арганізацыі масавай салідарнасьці пад назвай “Айчына” зь меркаваным колам сябраў звыш 200 тысяч чалавек. Зьезд прызначаны на 24 кастрычніка, а заўтра ў Менску зьбяруцца кіраўнікі рэгіянальных падразьдзяленьняў будучай арганізацыі. Менавіта такая масавасьць, на думку спадара Антончыка, і прымушае ўлады арганізаваць прапагандысцкі супраціў.
Мяркуецца, што сёньня фільм “Позірк у сьвет” пакажа і Першы нацыянальны канал.