Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шырак: патрэбны рэфэрэндум у справе далучэньня Турцыі ла Эўразьвязу


СТРАСБУР. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак выступіў за правядзеньне агульнанацыянальнага рэфэрэндуму ў пытаньні далучэньня Турэччыны да Эўрапейскага Зьвязу. Прамаўляючы ў Страсбуры пасьля перамоваў з канцлерам Нямеччыны Гэрхардам Шродэрам, францускі лідэр заявіў, што працэс далучэньня Турэччыны да Эўразьвязу можа трываць 10-15 гадоў. Шродэр, у сваю чаргу, заявіў, што падтрымлівае пазыцыю Шырака. Гэтымі днямі Эўракамісія разглядае пытаньне аб магчымасьці далучэньня Турэччыны да Аб’яднанай Эўропы.
XS
SM
MD
LG