ПЭКІН. У Кітаі адбываюцца ўрачыстасьці з нагоды 55-х угодкаў стварэньня Кітайскай Народнай Рэспублікі.
На цэнтральнай плошчы Пэкіну Тяньаньмэнь тысячы людзей віталі гэтую дату сьпяваючы гімн і патрыятычныя песьні.
З нагоды нацыянальнага сьвята ў Кітаі ўвесь тыдзень абвешчаны вольным ад працы.