“Савецкая Беларусь”, 1924 год:
“Выйшаў зборнік “Дзень ураджаю”. У зборнік уваходзіць п’еса “Дажынкі”, напісаная М.Чаротам, частушкі, тэзысы і артыкулы аб “Дні ўраджаю”. Зборнік рассылаецца дармова вясковым камсамольскім ячэйкам. Аддзелам друку ЦК Ленінскага Камсамолу Беларусі зроблены захады да таго, каб па апавяданьні “Сьвінапас” М.Чарота, якое друкавалася ў камсамольскай часопісі “Маладняк” і ў хуткім часе мае выйсьці асобнай кніжкай, была зьнята кінофільма. Гэта будзе першая беларуская і разам з гэтым першая камсамольская кінофільма”.
“Бацькаўшчына”, 1954 год:
“Калі справа кранаецца савецкай канстытуцыі, дык прыпамінаецца эпіграма, у якой даказвалася, што канстытуцыя – гэта нацягнутая ўпоперак вуліцы вяроўка… І што-ж? Вынік быў гэтакі: высокі, не затрымоўваючыся, перашагнуў цераз вяроўку, а малы рачком прапаўзаў пад ёй. Гэты жарт адносіўся да перадрэвалюцыйнай расейскай канстытуцыі. Аб цяперашняй-жа разрэклямаванай гэтак званай сталінскай канстытуцыі гэтага сказаць ня можна. Камуністычная дыктатура пад вяроўкай наблытала столькі калючых дратоў і пастаўляла столькі пастак, што нізкаму чалавеку ані падумаць пралезьці. Толькі высокія партыйныя верхаводы могуць бяскарна цераз вяроўку пераступіць, бо яна ім па калена”.
“Гомельскія ведамасці”, ??? год:
“Здароўю дзяцей у Гомелі, у Беларусі пагражае сур’ёзная небясьпека. Такую выснову зрабілі вучоныя Гомельскага дзяржаўнага мэдыцынскага інстытуту. Пацьверджаньне таму – дасьледаваньні дзяцей, якія пражываюць на тэрыторыі з малой дозай апраменьваньня і якіх лічаць здаровымі. У іх выяўлена заканамернасьць паміж дозамі назапашваньня радыенуклідаў і частатой парушэньняў у сардэчна-сасуднай, імуннай і іншых жыцьцёва важных сыстэмах. Зварот у Міністэрства аховы здароўя (старога складу) і Дзяржкамчарнобыль скончыўся, па словах рэктара інстытуту Ю.І.Бандажэўскага, трагічна: начальніцкім вокрыкам, сутнасьць якога – ня лезьце не ў свае справы”.