Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі ўрад хоча падпісаць Кіёцкі пратакол


МАСКВА. Урад Расеі ўхваліў праект закону аб ратыфікацыі Кіёцкага пратаколу – цяпер ён будзе накіраваны ў Дзярждуму. Дарадца прэзыдэнта Расеі Ілярыёнаў заявіў аб “вымушаным палітычным рашэньні”, бо ратыфікацыя пратаколу прыносіць шкоду нацыянальным інтарэсам краіны. Кіёцкі пратакол абмяжоўвае гэтак званыя “парніковыя” прамысловыя выкіды ў атмасфэру на ўзроўні 1990-га году. Для таго, каб пратакол набыў моц, яго мусяць ратыфікаваць 55 краінаў, на якія прыпадае 55% усіх такіх выкідаў. Пасьля адмовы ЗША ратыфікаваць Кіёцкі пратакол, Расея, практычна, мае права вета на гэты дакумэнт.
XS
SM
MD
LG