БІШКЕК. У Кыргызстане 9 апазыцыйных партыяў утварылі кааліцыю напярэдадні парлямэнцкіх выбараў, што адбудуцца ў наступным годзе.
“Народны рух Кыргызстану” ўзначаліў былы прэм’ер-міністар краіны Карманбек Бакіеў, які мае намер балятавацца і ў прэзыдэнцкіх выбарах.
Прамаўляючы ў Бішкеку, Бакіеў сказаў, што мэта новага блёку – удзел у выбарах усіх узроўняў і зьмена улады ў краіне мірным шляхам у 2005 годзе.