БАГДАД. У Іраку вызвалены іранскі дыплямат, якога трымалі у закладніках цягам месяцу. Фэрэйдын Джахані меўся адчыніць іранскі кансулят у Багдадзе. Групоўка “Ісьлямская армія Іраку” заявіла, што захапіла яго “за пашырэньне сэктанцкай нязгоды”. Захопнікі патрабавалі, каб Іран вызваліў 500 іракцаў-вязьняў, затрыманых ад часоў ірана-ірацкай вайны у 1980-1988 гг. Іранскага дыплямата вызвалілі, калі групоўка пераканалася, што у Іране няма ірацкіх вязьняў.