ГАЗА. На заходнім беразе Ярдану Ізраільскі гэлікоптэр выпусьціў ракету у палестынскі аўтамабіль, забіўшы прынамсі адну асобу і параніўшы яшчэ некалькі.
Між тым, у лягэр для ўцекачоў Джэнін раніцай увайшлі ізраільскія жаўнеры пры падтрымцы дзесяткаў танкаў – пачалася страляніна. Пра ахвяры паведамленьняў няма.
Цягам сёньняшняга дня ізраільскія жаўнеры ў розных у розных раёнах забілі яшчэ трох палестынцаў.