ФЛЁРЫДА. ЗША. Паводле апошніх дадзеных, тут 6 чалавек загінулі ад трапічнай навальніцы “Жана”. Без электрычнасьці засталіся каля 2 мільёнаў дамоў.
Шмат якія раёны штату Флёрыда затопленыя. Цяпер навальніца накіроўваецца на паўночны-захад і чакаецца, што ў аўторак дасягне тэрыторыі штату Джорджыя.
Паводле папярэдніх падлікаў, страты ад навальніцы складуць прыкладна 8 мільярдаў даляраў.