Спачатку – пра памятныя даты ўчорашняе нядзелі.
26 верасьня – дзень нараджэньня слыннага амэрыканскага кампазытара Джорджа Гершвіна. Ягоныя продкі паходзілі з тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага, а ягоныя творы – “Рапсодыю ў стылі блюз” або опэру “Поргі і Бэс” – добра ведаюць у сёньняшняй Беларусі. Пераглядаючы біяграфію Джорджа Гершвіна, нельга не зьвярнуць увагу на кароткі век музыкі: Гершвін не пражыў і сарака гадоў.
Сярод знакамітасьцяў сьвету, што нарадзіліся 26 верасьня ў розныя гады, згадаем таксама расейскага фізіёляга Івана Паўлава, які першы з расейцаў атрымаў Нобэлеўскую прэмію, і брытанскага паэта Томаса Стэрнза Эліёта.
А яшчэ 26 верасьня сьвяткуе свае народзіны прымадона нацыянальнага Купалаўскага тэатру Зоя Белахвосьцік.
І цяпер – сёньняшні каляндар.
27 верасьня – вялікае рэлігійнае сьвята Ўзьвіжаньне. Яно зьвязанае з ушанаваньнем крыжа, які ўздымаўся або “ўзьдзьвігаўся” (адсюль назва сьвята) над натоўпам вернікаў. Народнае вытлумачэньне яшчэ больш простае – “Да Ўзьвіжаньня ўсё павінна быць зьдзьвінута” – гэта значыць, убрана з поля. Лічылася, што на Ўзьвіжаньне зьмеі “зьдзьвігаюцца” на зіму ў норы, а мядзьведзі кладуцца ў бярлогі.
27 верасьня – слаўная дата ў беларускай гісторыі. Гаворка ідзе пра 1605 год, пра перамогу над швэдамі каля вёскі Кірхгольм пад Рыгай. Сілы былі надта няроўныя. Войска нашых продкаў на чале з гетманам Янам Хадкевічам мела ўсяго 4 тысячы чалавек супраць 14-тысячнай швэдзкай арміі. Гісторык Кастусь Тарасаў адзначае, што галоўную ролю ў перамозе адыгралі гусарскія палкі Войны і Сапегі. Швэды ў гэтай бітве страцілі забітымі 6 тысяч чалавек, а войска Хадкевіча – 100 чалавек.
27 верасьня 1977 году дала першы ток сумнавядомая Чарнобыльская АЭС – першая ўкраінская атамная электрастанцыя.
27 верасьня 1903 году нарадзілася Вера Харужая, адна з культавых постацяў Савецкай Беларусі. Вера Харужая арганізоўвала ў міжваеннай Заходняй Беларусі падпольны камсамол, пасьля недзе ў Сярэдняй Азіі была на партыйнай рабоце, а тады, ужо ў часе вайны зь немцамі, арганізоўвала савецкае падпольле ў Віцебску, за што фашысты яе закатавалі. У Беларусі дагэтуль шмат помнікаў Веры Харужай. А вось будынак Мазырскай гімназіі, дзе Харужая вучылася, ня так даўно зьнесьлі, нягледзячы на пратэсты грамадзкасьці. Хоць і быў ён помнікам архітэктуры ХІХ стагодзьдзя.