ФЛЁРЫДА. ЗША. На гэты амэрыканскі штат абрынуўся ураган “Джэні” – чацьверты ураган цягам апошніх 6 тыдняў. Чацьвёра чалавек загінулі.
4 мільёны чалавек засталіся бяз электрычнасьці.
Хуткасьць ветру дасягае 185 кілямэтраў на гадзіну.
Паводле прагнозаў, пасьля Флёрыды, ураган накіруецца на поўнач ў накірунку штатаў Джорджыя і Паўночная Караліна.
Раней на Гаіці, у Дамініканскай рэспубліцы і Пуэрта Рыка у выніку гэтага урагану загінулі 2000 чалавек.