ФАЛУДЖА. Амэрыканскія войскі пры падтрымцы самалётаў і танкаў атакуюць пазыцыі паўстанцаў у ірацкім горадзе Фалуджа. Удары скіраваныя супраць узброеных прыхільнікаў Абу Мусаба аль-Заркаўі. Сёньня ў Іраку загінулі як найменей 21 чалавек, у тым ліку 4 вайскоўцы ЗША, цягам баёў паміж амэрыканскімі войскамі і ісьлямскімі ваяўнікамі у Фалуджы, правінцыі Анбар і у цэнтры ірацкай сталіцы Багдад.