Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магчымыя выбары не на ўсёй тэрыторыі Іраку


ВАШЫНГТОН. Дзяржсакратар ЗША Доналд Рамсфэлд заявіў, што агульнанацыянальныя выбары, якія заплянаваныя ў Іраку на студзень наступнага году, магчыма, адбудуцца не ва ўсіх рэгіёнах краіны. Паводле Рамсфэлда, ад арагнізацыі галасаваньня ў найбольш небясьпечных раёнах, прыйдзецца, хутчэй за ўсё адмовіцца. (Рамфсфэлд) “Напрыклад, вам трэба правесьці выбары, але гэта не рэальна на ўсёй тэрыторыі краіны, а толькі на 75% тэрыторыі з-за гвалту і беспарадкаў. Ну дык няхай будзе так. У нашым жыцьці няма нічога дасканалага, ня будуць ідэальнымі і выбары. Але ці ня лепш каб было так, чым увогуле ніяк?” У сваю чаргу Хамід Кафаф - прадстаўнік вышэйшага духоўнага лідэра ірацкіх мусульманаў- шыітаў аяталы ас-Сістані з гэтай нагоды заявіў. (Кафаф) “Аятала ас-Сістані настойвае, каб, па-першае, выбары адбыліся паводле заплянаванага тэрміну, і па-другое, каб галоўную ролю ў назіраньні за выбарамі адыгрывала ААН. Каб выбары былі празрыстыя і справядлівыя і ірацкі народ насамрэч быў прадстаўлены і ў заканадаў чай і ў канстытуцыйнай радах”. Заявіў прадстаўнік прадстаўнік вышэйшага духоўнага лідэра ірацкіх мусульманаў- шыітаў.
XS
SM
MD
LG