Напярэдадні ў Чарлстане адбылася жараб’ёўка. Першымі на корт выйдуць Эндзі Родык і Ўладзімер Ваўчкоў, а пасьля іх — Мардзі Фіш і Максім Мірны.
Заўтра адбудуцца парныя сустрэчы, а ў нядзелю — яшчэ дзьве адзіночныя.
Апроч Мірнага і Валчкова, у заяўцы беларускіх тэнісістаў таксама 16-гадовы Андрэй Каратчэня, “вэтэран” каманды Аляксандар Швец і Аляксандар Скрыпко, які некалькі апошніх гадоў навучаецца ў ЗША.
І калі заўзятары ўсё ж спадзяюцца на цуд, то чаго чакаюць ад сустрэчы спартовыя функцыянэры? Вось меркаваньне адказнага сакратара Беларускай тэніснай асацыяцыі Георгія Мацука:
(Мацук: ) “Мабыць, некаторыя дылетанты мяркуюць: быў турнір напярэдадні Кубку Дэвіса, Мірны прайграў у першым жа коле, Ваўчкоў увогуле не гуляў на турніры “Вялікага слэма”. Але ж тут трэба сыходзіць з праяваў патрыятызму. Нашыя заўсёды гуляюць, адстойваючы гонар краіны. А ёсьць прыклады, калі вялікія “сьвяцілы” (сярод тых жа амэрыканцаў) адмаўляюцца ад удзелу ў складзе каманды ў некамэрцыйным Кубку Дэвіса. Там пераважна ўсё вырашаюць грошы. Сыстэма такая”.
(Карэспандэнт: ) “Як вы ацэньваеце фактар “хатніх сьценаў”?”
(Мацук: ) “А ў Нямеччыне? Хто мог падумаць, што мы ў кваліфікацыйным турніры за выхад ва ўсясьветную групу выйграем у немцаў у іх дома? А раптам (чым чорт не жартуе) будзем гуляць фінал у Менску? Гэта была бы на доўгія-доўгія часы сэнсацыя ўсясьветнага спартовага значэньня!”
Амэрыканцы не хаваюць, што маюць выдатныя шанцы патрапіць у фінал Кубку Дэвіса. Браты Боб і Майк Брайны займаюць першае месца ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў сярод дуэтаў. Эндзі Родык мае самую магутную ў сьвеце падачу і йдзе другім сярод адзіночкаў. Мардзі Фіш — срэбны прызэр афінскай Алімпіяды.
Мікалай Петрапаўлаўскі, які сёньня пачне камэнтаваць тэнісныя матчы на канале ОНТ, на такія аргумэнты амэрыканцаў глядзіць па-свойму: беларусам ужо нічога не замінае паказаць прыстойную гульню.
(Петрапаўлаўскі: ) “Што ім губляць? Яны дайшлі ўжо да паўфіналу. Сам па сабе адметны вынік — з улікам узроўню разьвіцьця тэнісу ў сьвеце. Проста фэнамэнальны ў гэтым сэнсе вынік. Губляць няма чаго: выйдуць разьняволеныя, будуць гуляць з задавальненьнем, бо ведаюць, што і за паразу іх ніхто не асудзіць. У гэтым выпадку трэба толькі пазмагацца да канца, паказаць, што яны на штосьці здольныя. Вось і ўсё”.
Упершыню са спартоўцамі за акіян выправілася й група падтрымкі. Пры тым, што падобнае падарожжа каштуе каля тысячы даляраў, адказная за фармаваньне групы ў турыстычнай фірме “Тусон-Ваяж” Натальля Шарэпа лічыць, што хваля цікавасьці да тэнісу ледзьве не ўпершыню дазваляе казаць пра “арганізаваных заўзятараў”.
(Шарэпа: ) “Беларусы, на жаль, пакуль ня вельмі ў гэтым сэнсе актыўныя. Але 25 чалавек усё ж вырашылі адляцець у далёкую Амэрыку: не баючыся ўраганаў, якія бушуюць у суседніх штатах. Натуральна, адносна амэрыканскай часткі заўзятараў беларуская будзе значна меншая, але заўважнай — у любым выпадку”.
Сёньня ж, у другім паўфінальным матчы ў гішпанскім горадзе Алікантэ, пачнуць змагацца зборныя Гішпаніі й Францыі.
На фотаздымку: Эндзі Родык (ЗША)