Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Італіі ня верыць у забойства сваіх грамадзянак ў Іраку


РЫМ. Урад Італі выказаў сумнеў у тым, што зьвесткі пра забойства ў Іраку ваяўнікамі групоўкі “Арганізацыя Джыхад” дзьвюх італьянскіх закладніцаў праўдзівыя. Сьпікер ніжняй палаты італьянскага парлямэнту Піерфэрдынанда Касіні заявіў ў парлямэнце, што ўрад краіны лічыць зьвесткі, зьмешчаныя ў інтэрнэце “ненадзейнымі”. Між тым іншая экстрэмісцкая групоўка “Таўхід-валь-джыхад”, якая нядаўна забіла двух амэрыканскіх закладнікаў, заявіла, што заб’е яшчэ аднаго - брытанскага грамадзяніна – калі з ірацкіх турмаў ня будуць вызваленыя жанчыны. Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Джэк Стро ў сувязі з гэтым заявіў: (Стро) “Нішто ня можа зьмяніць пазыцыю брытанскага ўраду, якая палягае ў тым, што мы ня маем права распачынаць якія-заўгодна перамовы з тэрарыстамі. Бо гэта прывядзе толькі да таго, што значна большай колькасьці людзей будзе пагражаць небясьпека і ня толькі ў Іраку а ва ўсім сьвеце”.
XS
SM
MD
LG