АШГАБАД. У Туркмэніі дзяржаўнае тэлебачаньне раптоўна перапыніла на дзьве гадзіны заплянаваныя перадачы, каб даць магчымасьць прэзыдэнту Ніязаву прачытаць у этэры свае вершы.
Ягоны новы паэтычны зборнік, у які ўвойдуць такія творы, як “Мая дэмакратыя” ці “Адраджэньне туркмэнскай нацыі” трапіць у кармы ў кастрычніку.
У гонар іншага твору Ніязава - “Руханама”, які абвешчаны духоўнай канстытуцыяй туркмэнаў і абавязкова вывучаецца ў школах, у Туркмэніі быў перайменаваны адзін зь месяцаў – верасень.