ЕРУСАЛІМ. Паліцыя Ізраілю паведамляе, што ў ізраільскім квартале, якія мяжуе з Заходнім берагам, адбыўся самагубны замах. Ёсьць пацярпелыя, але іх дакладная лічба пакуль невядомая.
Раней у паласе Газа ізраільскія жаўнеры забілі ваяўніка групоўкі Ісламскі Джыхад, які спрабаваў прывесьці ў дзеяньне выбуховае прыстасаваньне каля абароннага муру недалёка ад гораду Бэйт Ханун.