Адмысловая камісія ААН знаходзіцца у Судане дзеля вывучэньня сытуацыі у заходняй правінцыі Дарфур, дзе арабскія ваяўнікі пры падтрымцы уладаў забіваюць і выганяюць са сваіх жытлаў мясцовых жыхароў.
Кіраўнік ААН па правах чалавека Луіза Арбур наведала адзін з лягероў уцекачоў у Дарфуры. Яна паведаміла, што “маюцца непасрэдныя сьведчаньні злачынстваў супраць чалавечнасьці, масавых і сыстэматычных нападаў на цывільнае насельніцтва -- забойствы, гвалтаваньні, дэпартацыі.”