Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран аднавіў працы ва ўзбагачэньні ўрану


ТЭГЕРАН. Іран аднавіў вытворчасьць ўзбагачанага ўрану – заявіў віцэ-прэзыдэнт гэтай краіны Рэза Агазадэ. Сёньня ж прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі яшчэ раз паўтарыў, што распрацоўка ядзернай праграмы ў ягонай краіне будзе працягвацца, нават калі гэта прывядзе да спыненьня супрацоўніцтва з Міжнародным агенцтвам у атамнай энэргіі. (Хатамі) “Мы зрабілі свой выбар. Цяпер чарга іншых. Міжнародная супольнасьць павінна прызнаць нашае натуральнае і законнае права разьвіваць атамную энэргетыку. Толькі такім чынам можна стаць на шлях ўзаемнага паразуменьня і больш актыўнага супрацоўніцтва”. Узбагачэньне ўрану, гэта працэс, які дазваляе вырабляць паліва для атамных рэактараў а таксама кампанэнты для атамнай зброі. У мінулую суботу ў часе сустрэчы МАГАТЭ была ўхваленая рэзалюцыя з заклікам да Ірану цалкам спыніць сваю ядзерную праграму.
XS
SM
MD
LG