БАГДАД. У Іраку групоўка ваяўнікоў забіла аднога з амэрыканскіх закладнікаў Юджына Армстронга і пагражае забіць сёньня яшчэ двух закладнікаў – амэрыканца і брытанца.
Учора увечары амэрыканскія улады паведамілі, што знойдзенае абезгалоўленае цела аднога з закладнікаў -- Юджына Армстронга.
Групоўка “Таухід валь Джыхад” (“Адзінства і сьвятая вайна”), злучаная з аль-Кайдай, якой кіруе Абу Мусаб аз-Заркаўі, патрабуе, каб ЗША вызвалілі усіх вязьняў-жанчынаў з ірацкіх турмаў Абу Грайб і Ум Квазр. ЗША цьвердзяць, што у гэтых турмах няма жанчынаў-вязьняў.
Пасьля закліку радыкальнага шыіцкага лідара Муктады ас-Садра вызваленыя 18 ірацкіх вайскоўцаў з Ірацкай нацыянальнай гвардыі, якія трымаліся у якасьці закладнікаў.