ДЖАКАРТА. У Інданэзіі сёньня будзе другі тур першых у гісторыі краіны наўпроставых прэзыдэнцкіх выбараў. За пасаду прэзыдэнта змагаюцца Мэгаваці Сукарнапутры, якая цяпер займае гэтую пасаду, і яе былы міністар бясьпекі, Сусіла Бамбанг Юдхоёна. Права галасаваньня маюць каля 151 мільёна жыхароў архіпэлягу – 17 000 выспаў. Усяго насельніцтва Інданэзіі складае 220 мільёнаў чалавек.