КАБУЛ. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзаі сёньня заявіў, што прысутнасьць замежных войскаў жыцьцёва неабходная дзеля стабільнасьці ў краіне.У чацьвер у горадзе Гардэз быў зьдзейсьнены замах на Карзаі. Непадалёк ад гэлікоптару, на якім ляцеў прэзыдэнт Аўганістану, выбухнула ракета. Тры чалавекі былі арыштаваныя ў зьвязку з падазрэньнем на ўдзел у нападзе. Сёньня меркаваныя сябры Талібану забілі двух старэйшынаў аднаго з аўганскіх плямёнаў, якія заклікалі людзей да ўдзелу ў выбарах.