ВЕНА. Назіральнікі МАГАТЭ адклалі абмяркаваньне іранскай ядзернай праграмы.
Перамовы адносна праекту рэзалюцыі працягваюцца на паседжаньні рады МАГАТЭ у Вене.
Прадстаўнікі ЗША і эўрапейскіх краінаў учора пагадзіліся на кампрамісным праекце рэзалюцыі, у якім апошні тэрмін поўнай ацэнкі іранскай ядзернай праграмы прызначаецца на лістапад і у якой Іран заклікаецца “тэрмінова спыніць” усе праграмы па узбагачэньні урану. Паводле кіраўніка МАГАТЭ, Мохамэда эль-Барадэя, поўнае спыненьне праграмаў па узбагачэньня урану – у інтарэсах Ірану.
Кіраўнік іранскай дэлегацыі на саміце МАГАТЭ ў Вене Хасэйн Мусавіан заявіў, што ягоная краіна цягам наступнага тыдня вырашыць, працягваць альбо спыніць экспэрымэнты ва ўзбагачэньні ўрану, якія былі спыненыя ў кастрычніку летась.