АНКАРА. Прэм’ер-міністар Турэччыны Эджэп Эрдаган папярэдзіў Эўрапейскі Зьвяз, каб ён ня ўмешваўся ва ўнутраныя справы ягонай краіны.
(Эрдаган) “Мы ня ўмешваемся ва ўнутраныя справы іншых краінаў, ці ў працу парлямэнтаў гэтых краінаў. Ніхто ня мае права ўмешвацца і ў нашыя справы, у тое, што робіць наш парлямэнт”
Раней Эўрапейская камісія заявіла, што затрымка рэформаў турэцкага заканадаўства ўскладняе шанцы магчымага далучэньня Турэччыны да Эўразьвязу.