МАСКВА. “Адказнасьць за замах у Беслане ўзяў на сябе чачэнскі незалежнік Шаміль Басаеў”, - пра гэта паведамляецца на інтэрнэт старонцы “kavkazcenter.com”.
У паведамленьні, якое атрымалі і шэраг расейскіх мэдыяў, Басаеў бярэ адказнасьць таксама за самагубны замах каля станцыі мэтро ў Маскве, што здарыўся напярэдадні захопу школы ў Беслане, выбухі двух расейскіх самалётаў.
У лісьце, сярод іншага, гаворыцца, што ваяўнікі, якія захапілі школу ў Беслане, патрабавалі альбо адстаўкі Пуціна, альбо наданьня незалежнасьць Чачэніі.
Інфармацыю, якая ўтрымліваецца ў лісьце нельга спраўдзіць зь незалежных крыніцаў.